Нядаўна  ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 7000 моў, 95% з якіхзнаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці, а больш 40%  знаходзіцца на мяжы вымірання. У атласе моў ЮНЕСКА беларуская мова знаходзіцца сярод 25 моў, якім пагражае знікненне. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць народныя традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Пра  гэта распавядалі  члены клуба ЮНЕСКА “Рунь” насельніцтву горада пад час акцыі “Мова народа – душа народа”, якую яны праводзілі разам з супрацоўніукамі цэнтральнай бібліятэкі. А яшчэ яны прапанавалі  выканаць шэраг заданняў: прачытаць вершы беларусіх паэтаў, адгадаць загадкі, скласці прыказкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую.

 Шчырымі беларускімі словамі і аб прыродзе, і аб людзях роднага краю гучалі вершы  ў выкананні рагачоўцаў. Людзі больш сталага ўзросту  з легкасцю назывлі  беларускія народныя танцы: “Крыжачок”, “Таўкачыкі”, “Лянок”, “Лявоніха”, “Кола”, “Бульба”, “Полька”, “Ківуха”, “Юрачка”.

А колькі мудрасці схавана ў беларускіх загадках! Нашы цудоўныя беларусачкі- юнесачкі  прапанавалі  прахожым  паспрабаць іх адгадаць.  За выкананае заданне кожны мог атрымаць  пачастунак з фантастычнага кошыка. Мерапрыемства атрымаляся шчырым і пазнавальным.

Праз гэту акцыю  удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Рунь”, навучэнцы ўстановы адукацыі "Рагачоўскі дзяржаўны педагагічны каледж" яшчэ раз звярнулі ўвагу на тое, што мову родную трэба  берагчы, даражыць і шанаваць.

 

 

 

 

 


Печать