19 верасня 2022 года ў каледжы стартаваў Тыдзень беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Першакурснікі з выкладчыкам беларускай мовы Гекер І.В. напісалі рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”.

Навучэнцы каледжа розных курсаў пад кіраўніцтвам бібліятэкара падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі, у якіх прызналіся ў любові да роднай мовы і выказалі свае пажаданні ёй - быць вядомай і актуальнай, квітнець і ўзбагачацца.

Удзельнікі фальклорнага ансамбля “Вечарына” пад кіраўніцтвам Зайцавай Н.А. прадэманстравалі не толькі багацце і прыгажосць беларускай мовы ў час выканання беларускіх песень, але і здольнасць прыгатаваць стравы беларускай кухні.

Навучэнцы 2 і 3 курса падзяліліся сваімі любімымі беларускімі словамі. У выніку атрымаліся цудоўныя воблакі слоў.

 

Цікава, займальна і метадычна насычана прайшлі ўрокі беларускай дзіцячай літаратуры ў выкладчыка Рагоўскай А.В. Будучыя выхавацелі даведаліся, як можна выкарыстоўваць ў адукацыйным працэсе матэрыялы дзіцячых часопісаў, якія друкуюцца на беларускай мове, пазнаеміліся з творамі Максіма Танка для дзяцей дашкольнага ўзросту.


Печать